Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Dec 2018

Ганаровае віцэ-консульства Беларусі адкрылася ў Біярыцы

Ганаровае віцэ-консульства Беларусі адкрылася ў Біярыцы
14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія інаўгурацыі ганаровага віцэ-консульства Беларусі прайшла 13 снежня ў мэрыі французскага горада Біярыц. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў ганароваму віцэ-консулу Патрыку Дурсу сцяг і герб Беларусі. Дыпламат будзе весці сваю дзейнасць у консульскай акрузе, якая ўключае ў сябе дэпартамент Атлантычныя Пірэнеі рэгіёна Новая Аквітанія.

Павел Латушка падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў развіцці ўзаемавыгадных адносін з Францыяй. Ён адзначыў прыярытэтнасць міжрэгіянальнага беларуска-французскага супрацоўніцтва, якому ў значнай меры садзейнічае дзейнасць ганаровых консульстваў дзвюх краін.

На цырымоніі прысутнічалі кіраўніцтва мэрыі, дэпутаты Нацыянальнай асамблеі Францыі і гарадскога савета, прадстаўнікі мясцовых улад, дзелавых колаў, консульскага корпуса Біярыца, а таксама беларускай дыяспары. У час мерапрыемства прайшла прэзентацыя эканамічных магчымасцей беларуска-французскага супрацоўніцтва і турыстычнага патэнцыялу Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі