Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Nov 2015

Ганаровае консульства Беларусі адкрылася ў інданезійскім горадзе Сурабая

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ганаровае консульства Беларусі адкрылася ў інданезійскім горадзе Сурабая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.

У адкрыцці прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Інданезіі Уладзімір Лапата-Загорскі, які 16-17 лістапада зрабіў рабочую паездку ў правінцыю Усходняя Ява. Дыпламат сустрэўся з прадстаўнікамі дзелавых колаў Усходняй Явы, а таксама наведаў штаб-кватэру аднаго з буйнейшых медыйных холдынгаў Інданезіі Jawa Pos.

Як адзначылі ў прэс-службе МЗС, 17 лістапада Уладзімір Лапата-Загорскі правёў перагаворы ў міністэрстве сельскай гаспадаркі Інданезіі. Закраналіся пытанні беларуска-інданезійскага супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі і харчавання, у тым ліку рэалізацыя дамоўленасцей, дасягнутых на пятым пасяджэнні сумеснай камісіі па гандлёвым, эканамічным, навуковым і тэхнічным супрацоўніцтве ў чэрвені 2015 года ў Мінску. Акрамя таго, абмяркоўваліся перспектывы арганізацыі візіту ў Беларусь дэлегацыі міністэрства сельскай гаспадаркі Інданезіі для азнаямлення з патэнцыялам беларускіх малочных прадпрыемстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі