Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Жнв 2022

Галоўчанка сустрэўся з Прэзідэнтам Кыргызстана

Галоўчанка сустрэўся з Прэзідэнтам Кыргызстана
Фота з архiва

25 жніўня, Чалпон-Ата /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка і іншыя кіраўнікі дэлегацый - удзельніц пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета сустрэліся з Прэзідэнтам Кыргызстана Садырам Жапаравым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета пройдзе ў вочным фармаце ў Чалпон-Аце 25-26 жніўня. Паводле даных прэс-службы ЕЭК, кіраўнікі ўрадаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза ў час пасяджэння міжурадавага савета абмяркуюць унясенне змяненняў у дагавор аб саюзе ў частцы спагнання ўскосных падаткаў пры электронным гандлі таварамі, што рэалізуюцца фізічным асобам, пералік прыярытэтных інтэграцыйных інфраструктурных праектаў краін ЕАЭС у сферы транспарту, а таксама пытанне аб далейшай рабоце па пашырэнні выкарыстання нацыянальных валют дзяржаў-членаў пры ажыццяўленні разлікаў у рамках узаемнага гандлю.

Членам міжурадавага савета будуць прадстаўлены даклады Еўразійскай эканамічнай камісіі аб ходзе работы па стварэнні і ўкараненні механізмаў фінансавання прамысловай кааперацыі ў саюзе і аб ходзе работы над пагадненнем аб рэгуляванні ў ЕАЭС алкагольнага рынку. Для садзейнічання эканамічнаму росту і пашырэння ўзаемных і знешніх гандлёва-эканамічных сувязей саюзных краін на пасяджэнні міжурадавага савета плануецца падпісаць праект пагаднення аб заснаванні Еўразійскай перастраховачнай кампаніі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі