Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Кст 2020

Галоўчанка накіраваўся ў Ерэван для ўдзелу ў пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета

Галоўчанка накіраваўся ў Ерэван для ўдзелу ў пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка накіраваўся з рабочым візітам у Ерэван (Арменія) для ўдзелу ў пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ключавой тэмай пасяджэння стане санітарна-эпідэміялагічная сітуацыя і пытанні аднаўлення пасажырскіх зносін у ЕАЭС. Будуць разгледжаны пазіцыі па стратэгіі развіцця еўразійскай інтэграцыі, што засталіся няўзгодненымі. Таксама на парадку дня - ліквідаванне выключэнняў і абмежаванняў на ўнутраным рынку саюза за 2018-2019 гады.

Акрамя таго, прэм'ер-міністры разгледзяць асноўныя напрамкі рэгулявання трансгранічнага электроннага гандлю таварамі ў ЕАЭС і сумесныя меры развіцця экспарту. На парадку дня і пытанне аб кандыдатуры члена Калегіі ЕЭК (міністра) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні, якая ў далейшым будзе прадстаўлена для зацвярджэння кіраўнікам дзяржаў.

На палях Еўразійскага міжурадавага савета ў Рамана Галоўчанкі запланавана сустрэча са старшынёй урада РФ Міхаілам Мішусціным.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі