Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Лют 2021

Галоўчанка аб выніках Еўразійскага міжурадавага савета: кансэнсус знойдзены па ўсіх пытаннях

Галоўчанка аб выніках Еўразійскага міжурадавага савета: кансэнсус знойдзены па ўсіх пытаннях

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікам урадаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета 5 лютага ў Алматы (Казахстан) удалося дасягнуць кансэнсусу па ўсіх пытаннях. Такое меркаванне ў эфіры "Беларусь 1" выказаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, паведамляе БЕЛТА.

"Кансэнсус удалося знайсці па ўсіх пытаннях. Гэта натуральна, што ў краін ЕАЭС недзе інтарэсы супадаюць поўнасцю, недзе адрозніваюцца. Таму, уласна кажучы, і задача гэтага савета - зблізіць пазіцыі і дасягнуць кампрамісу, для таго каб выйсці на агульную мэту. Я лічу, што ўсе пытанні, якія мы разглядалі, вырашаны ў спрыяльным для нашай краіны рэчышчы", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, галоўнае, што саюз рухаецца наперад. "Мы ў мінулым годзе за час свайго старшынства знялі 8 з 19 бар'ераў ва ўзаемным гандлі. Але засталося яшчэ 11. Спадзяюся, што казахстанскае старшынства будзе не менш выніковым, - адзначыў прэм'ер-міністр. - Любое зняцце бар'ераў азначае змяненне эканамічных умоў для агентаў. Таму недзе мы крыху страчваем, недзе і набываем. Мы навучыліся за гады існавання саюза знаходзіць гэтыя развязкі, у тым ліку па гандлёвых спрэчках і прымяненні ахоўных мер. Самае галоўнае, што партнёры адзін аднаго чуюць. Мы выносілі асаблівае меркаванне беларускага боку па парадку прымянення мер у сувязі з эканамічным націскам на адну з краін саюза. І нашы пазіцыі былі ўлічаны пасля гарачых дыскусій. Таму ў гэтым плане можна сказаць, што для Беларусі пасяджэнне міжурадавага савета паспяховае і выніковае".

Раман Галоўчанка падкрэсліў: у ЕАЭС выпрацоўваецца механізм мер у адказ супраць трэціх краін. "Такое даручэнне дадзена Еўразійскай эканамічнай камісіі. Але радуе тое, што партнёры нас чуюць і разумеюць, што калі мы блок, калі мы саюз, то, адпаведна, уздзеянне або націск на аднаго з членаў саюза павінна ўспрымацца як націск на ўсю арганізацыю. Вядома, мы не ваенны саюз, як АДКБ, напрыклад, дзе гэтыя механізмы існуюць. Але апошнім часам эканоміка становіцца не менш гарачым полем бітвы, чым непасрэдна ваенныя дзеянні. І не сакрэт, што цяпер санкцыі ператварыліся ў такі інструмент, які выкарыстоўваецца на хаду, без усялякай асаблівай доказнай базы. Таму ў рамках ЕАЭС будуць выпрацоўвацца механізмы, як процідзейнічаць такім недружалюбным дзеянням у адносінах да адной з краін саюза", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі