Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Чэр 2021

Галоўчанка 26-28 чэрвеня наведае з рабочым візітам Казахстан

Галоўчанка 26-28 чэрвеня наведае з рабочым візітам Казахстан

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка 26-28 чэрвеня наведае з рабочым візітам Казахстан, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

У час візіту кіраўнік беларускага ўрада сустрэнецца з прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым. Таксама пройдуць перагаворы з прэм'ер-міністрам Казахстана Аскарам Маміным у пашыраным складзе. Запланавана падпісанне двухбаковых дакументаў.

Раман Галоўчанка таксама наведае шэраг прадпрыемстваў у Казахстане, у тым ліку ТАА "СарыаркаАўтаПрам", АТ "Аграмаш-холдынгKZ", ТАА "Кампазіт Груп Казахстан", АТ "Сакалоўска-Сарбайскае горна-абагачальнае вытворчае аб'яднанне", завод ModeX. Кіраўнік беларускага ўрада пабывае і ў міжнародным фінансавым цэнтры "Астана", Нацыянальным музеі Казахстана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі