Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Стд 2021

Галоўчанка і Мішусцін правядуць перагаворы 26 студзеня ў Маскве

Галоўчанка і Мішусцін правядуць перагаворы 26 студзеня ў Маскве

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка 26 студзеня сустрэнецца ў Маскве са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

"Бакі абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва", - праінфармавалі ў прэс-службе. Перагаворы пройдуць у Доме ўрада Расіі ў вузкім і пашыраным фармаце.

У складзе беларускай урадавай дэлегацыі таксама першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў, міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч, старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў, пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка і інш.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі