Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Жнв 2020

Галоўчанка і Мішусцін абмеркавалі супрацоўніцтва ў энергетыцы і барацьбу з COVID-19

Галоўчанка і Мішусцін абмеркавалі супрацоўніцтва ў энергетыцы і барацьбу з COVID-19
Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін. Фота з архіва

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка і старшыня ўрада Расіі Міхаіл Мішусцін у тэлефоннай размове абмеркавалі супрацоўніцтва ў энергетыцы і барацьбу з COVID-19, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

"Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі прадоўжылі абмеркаванне пытанняў гандлёва-эканамічных адносін па ўсім спектры супрацоўніцтва ў энергетычнай, прамысловай і фінансавай сферах, а таксама абмяняліся інфармацыяй аб барацьбе з COVID-19", - паведамілі ў прэс-службе.

Кіраўнікі ўрадаў правялі тэлефонныя перагаворы другі раз за два дні. "Напярэдадні яны дамовіліся аб правядзенні сумеснай работы ведамстваў дзвюх краін па зняцці абмежаванняў на перамяшчэнне праз беларуска-расійскую граніцу. Таксама прэм'ер-міністр Беларусі праінфармаваў свайго расійскага калегу аб прымаемых мерах па прадухіленні спроб дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне", - адзначылі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі