26 сакавіка, Пхеньян /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перагаворах са Старшынёй Дзяржаўных спраў Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Кім Чэн Ынам адзначыў важнасць развіцця дагаворна-прававой базы і падпісання дагавора аб дружбе і супрацоўніцтве паміж дзвюма краінамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы будзем нарошчваць нашу дагаворна-прававую базу", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт звярнуў увагу на фундаментальны, паводле яго слоў, дакумент - дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і КНДР, у якім "дакладна і адкрыта выкладзены мэты, прынцыпы нашага ўзаемадзеяння, вызначаны інстытуцыянальныя рамкі будучых узаемавыгадных працэсаў".