У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Май 2018

Форум пра будучае Усходняй Еўропы збярэ ў Мінску экспертаў з 40 краін

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны форум экспертнай ініцыятывы "Мінскі дыялог" "Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх" пройдзе ў беларускай сталіцы 23-25 мая. У мерапрыемстве прымуць удзел 350 экспертаў і афіцыйных асоб з больш як 40 краін, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

На форуме абмяркуюць, перад якімі выклікамі стаіць сістэма міжнародных адносін і што зменлівы сусветны парадак азначае для Усходняй Еўропы, якія канкрэтныя дзеянні дзяржаў дазволяць захаваць мір і развіць супрацоўніцтва паміж Захадам і Усходам, а таксама іншыя актуальныя пытанні.

"Форум "Мінскага дыялогу" стане наступным крокам у развіцці ініцыятывы. Ён пакладзе пачатак штогадоваму адкрытаму і маштабнаму дыялогу паміж вядучымі экспертамі з Усходняй Еўропы, Еўрапейскага саюза, Расіі, ЗША і Кітая. Форум прадаставіць якасна новую пляцоўку для дыскусій аб сучасным і будучым рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі", - адзначылі арганізатары.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс