Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Ліс 2017

Фонд фінансавання работ па бяспецы БелАЭС будзе створаны да запуску станцыі

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фонд фінансавання работ па падтрыманні і павышэнні бяспекі Беларускай АЭС будзе створаны да ўводу станцыі ў эксплуатацыю. Гэта вынікае з шостага нацыянальнага даклада Беларусі аб выкананні Аб'яднанай канвенцыі аб бяспецы абыходжання з адпрацаваным палівам і аб бяспецы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі, паведамляе БЕЛТА.

Фонд ствараецца для фінансавання навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і іншых работ па падтрыманні і павышэнні бяспекі ядзернай устаноўкі і (або) пункта захоўвання.

Акрамя таго, Беларуская АЭС створыць фонд вываду з эксплуатацыі ядзернай устаноўкі. Ён будзе выкарыстоўвацца толькі для фінансавання мер, прадугледжаных праграмамі вываду з эксплуатацыі, датэрміновага вываду з эксплуатацыі або абмежавання эксплуатацыйных характарыстык ядзернай устаноўкі і (або) пункта захоўвання.

Міністэрствам энергетыкі сумесна з зацікаўленымі органамі дзяржкіравання распрацоўваецца ўказ Прэзідэнта, што вызначае парадак фарміравання і выкарыстання фонду вываду з эксплуатацыі АЭС, а таксама фонду фінансавання работ па падтрыманні і павышэнні бяспекі станцыі.

У дакладзе таксама абазначана, што для ацэнкі і далейшага ўдасканалення інфраструктуры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі Беларусь запрасіла і плануе шэраг ацэначных місій МАГАТЭ. У 2018 годзе чакаецца місія па пытаннях эксплуатацыйнай бяспекі pre-OSART (з улікам рэкамендаваных тэрмінаў правядзення місіі за 3-6 месяцаў да загрузкі ядзернага паліва). На сакавік 2018 года намечана місія па пытаннях аварыйнай гатоўнасці і рэагавання EPREV (папярэдняя місія адбылася 25-27 студзеня 2017 года).

Акрамя таго, Беларусь запланавала прыняць місію INIR для трэцяй фазы развіцця ядзернай энергетычнай праграмы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі