У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Май 2018

Фармат дыялогу ў АБСЕ неабходна паступова пашыраць - Лукашэнка

24 мая, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Фармат дыялогу ў рамках АБСЕ неабходна паступова пашыраць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на міжнароднай экспертнай канферэнцыі "Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння рэальнасцю стаў свет шматпалярны. Узрос уплыў іншых, нееўрапейскіх рэгіёнаў. Неабходна паступова пашыраць фармат дыялогу ў рамках АБСЕ. Прыцягваць да яго такіх ігракоў, як Індыя, Японія і, вядома, Кітай, які дзякуючы рэалізацыі сваёй ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях" паступова ператвараецца ў фактар еўрапейскай палітыкі, як бы камусьці гэтага не хацелася", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, цяпер як ніколі вялікая патрэбнасць у дзяржавах-аднадумцах, зацікаўленых у канструктыўным абмеркаванні ўсяго комплексу існуючых праблем.

Прэзідэнт канстатаваў, што пры крызісе сферы бяспекі, узмацненні канфрантацыі і практычна поўнай адсутнасці даверу магчымасці дыпламатыі істотна абмежаваны. Іх крытычна мала.

"Адной з дзейсных пляцовак для дыялогу з'яўляецца АБСЕ, якую неабходна сумесна падтрымаць, калі хочаце - рэанімаваць. Многія ўжо забылі, што такое АБСЕ. Мы бачым намаганні ў гэтым напрамку генеральнага сакратара Грэмінгера, а таксама цяперашняга італьянскага старшынства ў АБСЕ. Але і яны паасобку нічога не зробяць, ім патрэбна падтрымка", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Беларусь гатова да актыўнага ўзаемадзеяння з кіраўніцтвам, выканаўчымі структурамі і інстытутамі гэтай арганізацыі, італьянскім старшынствам, з усімі дзяржавамі-ўдзельніцамі, якія падзяляюць гэтыя падыходы. "Мы гаворым на адной мове ў духу Хельсінкі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт перакананы, што такі дыялог, колькі б часу ён ні запатрабаваў і якія формы ні прымаў бы, у выніку прывядзе да фарміравання новых канструктыўных адносін у рэгіёне АБСЕ.

"Ужо сёння відаць, што гэта работа будзе цяжкай, доўгай і запатрабуе кансалідацыі нашых намаганняў. Але мы можам і павінны абапірацца на гэтым шляху на пазітыўны вопыт Хельсінкскага працэсу, які сапраўды вырашыў шмат міжнародных пытанняў. Аднак трэба пазбавіцца ад ілюзій і пазбегнуць памылак пры адаптацыі і развіцці гэтага працэсу на нашай прасторы. Яго не трэба аднаўляць аўтаматычна", - лічыць беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі