У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Сак 2020

ЕС разлічвае на хуткае завяршэнне ратыфікацыі візавага пагаднення з Беларуссю

ЕС разлічвае на хуткае завяршэнне ратыфікацыі візавага пагаднення з Беларуссю
Дзірк Шубель. Фота з архiва

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЕС разлічвае на хуткае завяршэнне ратыфікацыі пагадненняў з Беларуссю аб спрашчэнні выдачы віз і аб рэадмісіі асоб, што знаходзяцца без дазволу. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Дзірк Шубель, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзірк Шубель расказаў, як ідзе працэс ратыфікацыі пагадненняў у Еўрапарламенце. Адзін з камітэтаў ужо завяршыў работу, у яшчэ некалькіх яна прадаўжаецца. "Спадзяёмся, хутка будзем завяршаць працэс ратыфікацыі на нашым баку", - адзначыў кіраўнік прадстаўніцтва ЕС, дадаўшы, што аналагічную працэдуру дакументы павінны прайсці і ў беларускім парламенце.

"Спадзяюся, хутка ў нас будуць гэтыя пагадненні", - падкрэсліў Дзірк Шубель. Эфект ад іх рэалізацыі ён ацэньвае як вельмі пазітыўны. Акрамя таго, што кошт шэнгену для беларусаў знізіцца да 35 еўра, будзе намнога лягчэй стаць уладальнікам шматразовай візы. Некаторыя катэгорыі грамадзян змогуць атрымліваць шэнген бясплатна. У прадстаўніцтве ЕС адабраюць увядзенне Польшчай нулявой тарыфнай стаўкі за прыём і разгляд візавых анкет для беларускіх дзяцей і маладых людзей да 25 гадоў, якія прымаюць удзел у семінарах, канферэнцыях, культурных або адукацыйных мерапрыемствах, арганізаваных некамерцыйнымі арганізацыямі. "Мы вітаем такія крокі", - сказаў Дзірк Шубель.

Гэтак жа аптымістычна ён настроены і наконт пагаднення аб прыярытэтах партнёрства паміж Беларуссю і ЕС. "Мы амаль гатовы, трэба вырашыць яшчэ некалькі пытанняў", - праінфармаваў ён. Пагадненне, паводле слоў Дзірка Шубеля, гатова на 95 працэнтаў. "Хутка будзем паспяхова завяршаць перагаворы і падпішам яго вельмі хутка", - упэўнены кіраўнік прадстаўніцтва ЕС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс