Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Врс 2020

Еўрапейскія эксперты прыедуць у Беларусь для падрыхтоўкі агляду плана дзеянняў па стрэс-тэстах БелАЭС

Еўрапейскія эксперты прыедуць у Беларусь для падрыхтоўкі агляду плана дзеянняў па стрэс-тэстах БелАЭС
Фота з архiва

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскія эксперты прыедуць у Беларусь для падрыхтоўкі партнёрскага агляду нацыянальнага плана дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў Беларускай АЭС. Аб гэтым паведаміў сёння ў час прэс-канферэнцыі кансультант Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (Дзяржатамнагляду) Алег Собалеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па выніках стрэс-тэстаў БелАЭС у 2019 годзе быў сфарміраваны нацыянальны план дзеянняў, у якім больш за 20 мерапрыемстваў. У яго ўвайшлі не толькі рэкамендацыі Еўрапейскай групы рэгулюючых органаў у галіне ядзернай бяспекі (ENSREG), але і нашы ўласныя высновы, а таксама прапановы экалагічных арганізацый. Заканамерна, што ў еўрапейскіх экспертаў узнікла цікавасць да таго, каб прааналізаваць гэты план і яго выкананне. У ліпені бягучага года Беларусь афіцыйна заявіла аб згодзе на партнёрскі агляд", - сказаў Алег Собалеў.

Еўрапейскія эксперты прааналізавалі ўжо нацыянальны план дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў Беларускай АЭС і сфармулявалі пытанні беларускаму боку. "Далей пройдуць тэхнічныя кансультацыі. Пасля гэтага спецыялісты атрымаюць і прааналізуюць нашы адказы на іх пытанні. Далей прадугледжваецца візіт у Беларусь групы еўрапейскіх экспертаў з наведваннем пляцоўкі БелАЭС. Фіналам іх работы стане падрыхтоўка справаздачы аб партнёрскім аглядзе", - адзначыў кансультант Дзяржатамнагляду.

Шэраг мерапрыемстваў праведзены ўжо. У прыватнасці, у час відэаканферэнцый еўрапейскім экспертам расказалі аб сённяшнім стане спраў на пляцоўцы Беларускай АЭС і ходзе выканання нацыянальнага плана дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў. Абмяркоўваліся адміністрацыйныя дэталі падрыхтоўкі партнёрскага агляду. Пачаліся ўжо тэхнічныя кансультацыі: першая з іх адбылася ўчора. Паводле слоў Алега Собалева, дакладныя даты прыезду экспертаў і падрыхтоўкі агляду пакуль не вызначаны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі