У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Стд 2018

Еўракамісар Хан 30 студзеня наведае Беларусь

25 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Еўрапейскі камісар па Еўрапейскай палітыцы суседства і перагавораў аб пашырэнні ЕС Ёханес Хан 30 студзеня з візітам наведае Беларусь. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час візіту плануюцца сустрэчы Ёханеса Хана з кіраўніцтвам урада і Міністэрства замежных спраў Беларусі, у час якіх будуць абмеркаваны актуальныя пытанні ўзаемаадносін Беларусі і ЕС, уключаючы перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў сферы міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Акрамя таго, размова пойдзе аб умацаванні палітычнага дыялогу па лініі Беларусь - ЕС. Паводле слоў Дзмітрыя Мірончыка, трэба будзе абмеркаваць і іншыя аспекты ўзаемаадносін, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі