Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Dec 2020

Энергапуск першага блока БелАЭС плануецца завяршыць у бліжэйшыя дні - Мінэнерга

Энергапуск першага блока БелАЭС плануецца завяршыць у бліжэйшыя дні - Мінэнерга
Фота з архiва

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 200 выпрабаванняў і даследаванняў выканана на першым энергаблоку Беларускай атамнай электрастанцыі на этапе энергетычнага пуску, які плануецца завяршыць у бліжэйшыя дні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

"Гэты этап прадугледжвае правядзенне найбольш важных эксплуатацыйных выпрабаванняў, у тым ліку праверку адпаведнасці фізічных параметраў і характарыстык абсталявання і сістэм праектным у стацыянарных і пераходных рэжымах работы энергаблока. Ключавыя задачы ў рамках выпрабаванняў выкананы", - адзначылі ў прэс-службе.

У бліжэйшыя дні этап энергетычнага пуску плануецца завяршыць, энергаблок зноў падключаць да сеткі. Паводле інфармацыі прэс-службы, ідзе падрыхтоўка да пераходу на наступны этап - доследна-прамысловую эксплуатацыю.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце "АЭС-2006" паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі