Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Лют 2020

Электронны рэгістр выбаршчыкаў пачне працаваць са з'яўленнем біяметрычных пашпартоў - Ярмошына

Электронны рэгістр выбаршчыкаў пачне працаваць са з'яўленнем біяметрычных пашпартоў - Ярмошына

5 лютага, Мінск /Наталля Ільічова - БЕЛТА/. У Беларусі пасля ўкаранення біяметрычных пашпартоў можа пачаць работу электронны рэгістр выбаршчыкаў. Аб гэтым паведаміла сёння старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына на сустрэчы з вучнямі сярэдніх школ Мінска ў Палаце прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Магчымасць хутка перайсці на электронны рэгістр выбаршчыкаў у нас ёсць, паколькі ўжо створаны электронны рэгістр насельніцтва. Думаю, пераход адбудзецца тады, калі з'явяцца біяметрычныя пашпарты. А яны пачнуць укараняцца ўжо з 2021 года. Гэта значыць, людзям, для якіх надышоў тэрмін атрымліваць пашпарт, будуць выдаваць ID-карткі. А там няма адрасоў, і без электроннага рэгістра выбаршчыкаў прымяняць гэты дакумент на выбарах будзе праблематычна. Таму я не выключаю пераход да яго разам з укараненнем біяметрычных пашпартоў", - адзначыла кіраўнік ЦВК.

Лідзія Ярмошына растлумачыла, што ID-картка будзе выконваць тыя ж функцыі, што і звычайны пашпарт. "Але гэта будзе дакумент унутранага карыстання з неабходнымі рэквізітамі, у тым ліку і адпячаткамі пальцаў, каб ідэнтыфікаваць любога грамадзяніна. Аднак для паездак за мяжу ён прымяняцца не будзе - падставай для выезду з краіны застаецца толькі папяровы варыянт", - удакладніла старшыня Цэнтрвыбаркама.

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама таксама праінфармавала, што сёння ў Беларусі "абмяркоўваецца пытанне пераходу ад мажарытарнай да змешанай выбарчай сістэмы, але ўсё гэта адбываецца пакуль толькі на ўзроўні палітычных дыскусій". Якіх-небудзь канкрэтных заканадаўчых прапаноў няма. Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, "такія краіны, як Вялікабрытанія і ЗША, якія можна назваць гігантамі дэмакратыі, да гэтага часу выкарыстоўваюць менавіта мажарытарную сістэму".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі