У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Ліс 2017

Эксперты ФАО вывучаць беларускі вопыт барацьбы з усыханнем хваёвых насаджэнняў

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эксперты Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАО) вывучаць беларускі вопыт барацьбы з усыханнем хваёвых насаджэнняў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

На працягу некалькіх дзён міжнародныя эксперты прааналізуюць сітуацыю з масавым размнажэннем стваловых шкоднікаў. Акрамя таго, будзе ўзнята пытанне аб выдзяленні Беларусі сродкаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік сустрэўся з экспертамі ФАО. Вітаючы гасцей, ён адзначыў важнасць іх візіту для беларускіх лесаводаў. "Палітыка Міністэрства лясной гаспадаркі накіравана на ўмацаванне патэнцыялу супрацоўніцтва і пашырэнне ўзаемавыгадных кантактаў з краінамі-партнёрамі, профільнымі міжнароднымі арганізацыямі. Ва ўмовах змянення клімату лясная гаспадарка з'яўляецца адной з найбольш няўстойлівых галін да неспрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя. Бураломы, снегаломы, лясныя пажары, знішчэнне насаджэнняў шкоднікамі і хваробамі - гэта тыя наступствы змянення клімату, з якімі Беларусь сутыкнулася ў апошнія гады", - адзначыў першы намеснік міністра.

Ён дадаў, што гэта праблема знаёма не толькі беларусам. "Нашы партнёры з Украіны пацвярджаюць, што ў іх яшчэ больш складаная сітуацыя. Аб'ёмы ўсыхання хвоі ў рэгіёне ўкраінскага Палесся складаюць 142 тыс. га з аб'ёмам 8 млн. куб.м драўніны", - канстатаваў Аляксандр Кулік.

Наша краіна прапануе рэалізаваць з ФАО сумесны трансгранічны праект ФАО-Беларусь-Украіна на пляцоўцы Беларусі і Украіны для выпрацоўкі на навуковай аснове комплексных мер па аздараўленні хваёвых насаджэнняў рэгіёна, прадухіленні ўсыхання лясоў і недапушчэнні распаўсюджвання ачага на сумежныя краіны. Пры гэтым у цэнтры ўвагі павінны быць пытанні ранняй дыягностыкі, маніторынгу і аднаўлення пашкоджаных насаджэнняў.

На думку першага намесніка міністра, вырашэнне праблемы маштабнага ўсыхання лясоў у нашых краінах патрабуе сумесных намаганняў краін-партнёраў пры падтрымцы профільных міжнародных арганізацый. Менавіта на гэтым акцэнтавалі ўвагу міністр лясной гаспадаркі Беларусі Міхаіл Амельяновіч і намеснік міністра аграрнай палітыкі і харчавання Украіны Вольга Трафімцава на 4-м Еўрапейскім тыдні лесу, які праходзіў у Варшаве з 9 па 13 кастрычніка.

"Наша сустрэча - гэта працяг сустрэчы ў Польшчы. Мы ставімся да праблемы вельмі сур'ёзна і ўважліва вывучаем, што можам зрабіць для яе вырашэння. Два тыдні таму я наведаў Украіну, дзе пагутарыў з калегамі і атрымаў даволі шмат інфармацыі аб праблеме", - адзначыў на сустрэчы спецыяліст па лясной гаспадарцы ФАО Норбер Вінклер.

Рабочы візіт экспертаў ФАО ў Беларусь прадоўжыцца да 24 лістапада. Сёння спецыялісты наведаюць ДЛГУ "Любанскі лясгас", дзе прымуць удзел у міжнародным семінары па арганізацыі і правядзенні санітарна-аздараўленчых мерапрыемстваў ва ўсыхаючых хваёвых насаджэннях.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс