Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Жнв 2021

Эксперты ENSREG наведаюць пляцоўку БелАЭС з 31 жніўня па 2 верасня

Эксперты ENSREG наведаюць пляцоўку БелАЭС з 31 жніўня па 2 верасня
Фота з архiва

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эксперты ENSREG наведаюць пляцоўку БелАЭС з 31 жніўня па 2 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

"Работа экспертаў Еўрапейскай групы рэгулюючых органаў у галіне ядзернай бяспекі (ENSREG) на пляцоўцы Беларускай атамнай электрастанцыі будзе арганізавана ў рамках другой фазы партнёрскага агляду нацыянальнага плана дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў станцыі. У склад групы ўвойдуць 15 экспертаў з Аўстрыі, Германіі, Украіны, Чэхіі, Швейцарыі, Літвы, Грэцыі і Фінляндыі. Узначаліць групу генеральны дырэктар Цэнтра па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Фінляндыі (STUK) Петэры Ційпана", - расказалі ў прэс-службе.

Спецыялісты ацэняць ход выканання нацыянальнага плана дзеянняў з улікам выдадзеных у 2018 годзе рэкамендацый ENSREG, правядуць аналіз прагрэсу ў рэалізацыі беларускім бокам запланаваных мерапрыемстваў. Эксперты будуць працаваць па трох тэматычных напрамках стрэс-тэстаў: "Знешнія прыродныя ўздзеянні", "Страта электразабеспячэння і канечнага паглынальніка цяпла" і "Кіраванне цяжкімі аварыямі".

Першая фаза партнёрскага агляду ENSREG прайшла ў першым квартале 2021 года. У час візіту на пляцоўку БелАЭС у лютым бягучага года еўрапейскія эксперты наведалі ўсе аб'екты станцыі, якія ўяўляюць для іх цікавасць: рэактарны цэх другога энергаблока, пункт кіравання першага энергаблока, будынак рэзервовай дызельнай электрастанцыі, пажарную часць, пункт кіравання проціаварыйнымі дзеяннямі, поўнамаштабны трэнажор вучэбна-трэніровачнага цэнтра і іншыя аб'екты, азнаёміліся з матэрыяламі. Работа вялася па сямі прыярытэтных пытаннях, якія важна было прааналізаваць да ўводу ў эксплуатацыю першага энергаблока.

Па выніках праведзенай работы ў сакавіку бягучага года папярэдняя справаздача аб партнёрскім аглядзе  нацплана па выніках стрэс-тэстаў БелАЭС адобрана на пленарным пасяджэнні ENSREG. У заяве старшыні ENSREG Марты Жыяковай, размешчанай на сайце арганізацыі па выніках прынятага дакумента, адзначаны прагрэс беларускага боку, дасягнуты ў частцы разгляду рэкамендацый ENSREG па прыярытэтных пытаннях Нацыянальнага плана дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў БелАЭС. Кіраўнік ENSREG станоўча ацаніла супрацоўніцтва з беларускім бокам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі