Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Ліс 2018

Экспертныя кансультацыі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў фармаце "Беларусь-ЕС" праходзяць у Мінску

Экспертныя кансультацыі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў фармаце

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзясяты раўнд галіновых экспертных кансультацый у галіне аховы навакольнага асяроддзя ў фармаце "Беларусь-ЕС" праходзіць сёння ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

"Гэта эфектыўная платформа для развіцця супрацоўніцтва з ЕС па прыярытэтных напрамках прыродаахоўнага парадку дня, такіх як ахова біяразнастайнасці, кіраванне адходамі, кантроль за якасцю паветра, адаптацыя да змянення клімату", - сказалі ў міністэрстве.

У раўндзе экспертных кансультацый прымаюць удзел супрацоўнікі Генеральнрага дырэктарата па навакольным асяроддзі і Генеральнага дырэктарата па клімаце Еўрапейскай камісіі, а таксама спецыялісты структурных падраздзяленняў Мінпрыроды Беларусі. Адным з асноўным пытанняў парадку дня з'яўляецца падрыхтоўка да ўдзелу ў 24-й Канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН па змяненні клімату.

ЕС з'яўляецца адным з ключавых партнёраў Беларусі ў сферы аховы навакольнага асяроддзя. Завершаны праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі ў галіне зялёнай эканомікі, у час якога рэалізавана сем пілотных праектаў і 16 ініцыятыў. Дасягнуты вынікі ў сферах абыходжання з адходамі, аховы біялагічнай разнастайнасці, экамаркіроўкі, укаранення сеткі зялёных школ і развіцця экатурызму.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі