22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія на вучэннях "Захад-2025" перш за ўсё будуць адпрацоўваць пытанні абароны Саюзнай дзяржавы. Такім меркаваннем у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА падзяліўся намеснік начальніка факультэта па вучэбнай і навуковай рабоце - начальнік вучэбна-метадычнага аддзела факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі Беларусі Андрэй Багадзель.
"Захад-2025" - гэта тыя самыя вучэнні, дзе мы адпрацоўваем пытанні абароны Саюзнай дзяржавы, разглядаем пытанні аб тым, як можа развівацца ўзброены канфлікт на еўрапейскім тэатры ваенных дзеянняў", - сказаў Андрэй Багадзель. Такім чынам, канстатаваў эксперт, Беларусь і Расія занялі абарончую пазіцыю.
Андрэй Багадзель нагадаў, што вучэнні былі перанесены ўглыб беларускай тэрыторыі. "Ніхто не задумваўся, у які час гэта адбывалася. Мы чарговы раз падкрэслілі: ніякага ўяўнага ўварвання да вас не плануецца. Тым больш у адпаведнасці з Венскім дакументам аб бяспецы мы сюды ўсіх запрасілі. Прыязджайце, глядзіце", - падкрэсліў ён.
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.