Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Снж 2020

Экалагічная абстаноўка ў Беларусі ў апошнія дзесяцігоддзі паляпшаецца - эксперт

Экалагічная абстаноўка ў Беларусі ў апошнія дзесяцігоддзі паляпшаецца - эксперт
Фота з архiва

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экалагічная абстаноўка ў Беларусі ў апошнія дзесяцігоддзі паляпшаецца. Аб гэтым заявіла ў час відэабрыфінгу намеснік дырэктара Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Д.Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Марыя Гермянчук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У апошнія дзесяцігоддзі экалагічная абстаноўка ў нашай краіне бесперапынна істотна і па многіх параметрах паляпшалася. Звязана гэта і з укараненнем дружалюбных навакольнаму асяроддзю тэхналогій, і са з'яўленнем новых, якія першапачаткова прадугледжваюць мінімальнае ўздзеянне на прыроду. Экалагічная палітыка ў краіне пабудавана такім чынам, што пры будаўніцтве новых аб'ектаў або мадэрнізацыі праводзіцца ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Гэты інструмент дае магчымасць прагназаваць і прадухіляць негатыўныя наступствы", - сказала Марыя Гермянчук.

Эксперт ацаніла стан атмасфернага паветра і паверхневых вод у Беларусі як даволі добры, хоць радыеактыўнае забруджванне пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС прадаўжае адыгрываць адмоўную ролю. "Дарэчы, цікавы эфект назіраецца ва ўсім свеце пасля пачатку пандэміі. Навакольнае асяроддзе пачало рэагаваць на звязаны з COVID-19 спад эканамічнай актыўнасці. Індэкс забруджвання атмасферы ў Еўропе стаў рэзка паляпшацца. Паляпшэнні фіксаваліся нават у летні перыяд, хоць звычайна летам стан атмасфернага паветра пагаршаецца", - адзначыла яна.

У Беларусі праводзіцца маніторынг навакольнага асяроддзя па 12 напрамках: атмасфернае паветра, паверхневыя воды, землі, раслінны і жывёльны свет, радыяцыйная абстаноўка і іншыя. У хуткім часе гэты пералік папоўніцца комплексным маніторынгам тарфянікаў. Збор інфармацыі праводзіцца на пунктах назіранняў па ўсёй краіне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі