11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск гатовы весці справы і перагаворы з Джонам Коўлам, якога амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп вылучыў на пасаду спецпасланніка ЗША ў Беларусі. Аб гэтым ТАСС заявіла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, паведамляе БЕЛТА.
"Ведаеце, мы кадры Дональду Трампу не ўзгадняем. З Джонам Коўлам супрацоўнічаем не першы год і не першы раз. Алергіі дакладна няма. Гатовы і будзем весці з ім справы і перагаворы", - сказала Наталля Эйсмант.