У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Стд 2020

Эфектыўнасць дзяржсектара і барацьба са знешнімі шокамі - якія задачы Лукашэнка паставіў новаму міністру эканомікі

Эфектыўнасць дзяржсектара і барацьба са знешнімі шокамі - якія задачы Лукашэнка паставіў новаму міністру эканомікі

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перад Міністэрствам эканомікі пастаўлена некалькі ключавых задач: гэта работа з кадрамі, павышэнне якасці работы дзяржсектара і барацьба са знешнімі шокамі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам новы міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кіраўнік дзяржавы перад Міністэрствам эканомікі паставіў некалькі ключавых задач: гэта ўзровень кадраў, якасць работы дзяржсектара, эфектыўнасць работы прадпрыемстваў на мікраўзроўні і зніжэнне залежнасці нашай эканомікі ад знешніх шокаў, - расказаў Аляксандр Чарвякоў. - Мы гатовы прадастаўляць розныя альтэрнатыўныя сцэнарыі развіцця эканомікі і гаварыць аб тых прагнозах, якія, можа, камусьці будзе і не зусім зручна чуць, але трэба гаварыць праўду".

У міністэрстве чакаюць высокай аддачы ад мадэрнізацыі прадпрыемстваў і розных іншых сектараў эканомікі, у тым ліку сферы паслуг, галіны высокіх тэхналогій, фарміндустрыі і біятэхналогій. "Гэтыя напрамкі нам трэба максімальна задзейнічаць", - падкрэсліў міністр. Акрамя таго, на яго думку, ва ўмовах нявызначанасці з купляй энергарэсурсаў неабходна актыўна шукаць альтэрнатыўныя крыніцы пастаўкі сыравіны.

"Калі мы будзем рэалізоўваць усе гэтыя напрамкі, думаю, наша эканоміка будзе даволі ўстойлівай да знешніх шокаў. Вельмі важна задзейнічаць наш чалавечы патэнцыял - гэта той рэсурс, які мы не да канца выкарыстоўваем", - заявіў Аляксандр Чарвякоў. Ён таксама нагадаў, што да 2025 года стаіць задача дасягнуць узроўню ВУП у памеры $100 млрд. "Калі максімальна задзейнічаць усе рэсурсы ў эканоміцы, гэта задача можа быць выканана", - лічыць міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс