Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Oct 2016

Еўдачэнка і Карасін абмеркавалі рэалізацыю праграмы ўзгодненых знешнепалітычных дзеянняў Беларусі і РФ

18 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пытанні беларуска-расійскіх адносін абмяркоўваліся на праведзенай 17 кастрычніка ў Маскве сустрэчы першага намесніка міністра замежных спраў Беларусі Андрэя Еўдачэнкі і статс-сакратара - намесніка міністра замежных спраў Расіі Рыгора Карасіна, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе расійскага знешнепалітычнага ведамства.

"Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін, уключаючы ход рэалізацыі праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў - удзельніц дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2016-2017 гады (прынята на пасяджэнні Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы 25 лютага 2016 года)", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Андрэй Еўдачэнка і Рыгор Карасін таксама абмяняліся думкамі па шэрагу рэгіянальных і міжнародных тэм, якія ўяўляюць узаемны інтарэс. "Асаблівая ўвага была ўдзелена сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны і шляхам пераадолення крызісу на аснове комплексу мер па выкананні мінскіх пагадненняў", - адзначылі ў МЗС РФ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі