Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Jun 2020

ЕАЭС узгадніў праект дзеянняў па прафілактыцы каранавіруса

ЕАЭС узгадніў праект дзеянняў па прафілактыцы каранавіруса
Фота з архiва

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час сустрэчы кіраўніцтва санітарна-эпідэміялагічных органаў краін - удзельніц ЕАЭС быў узгоднены праект комплекснага плана мерапрыемстваў па прадухіленні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, паведамляе ТАСС са спасылкай на сайт Расспажыўнагляду.

"Савет кіраўнікоў узгадніў праект комплекснага плана мерапрыемстваў па прадухіленні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі COVID-19 і іншых інфекцыйных захворванняў на тэрыторыях дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Разгляд дакумента чакаецца на бліжэйшым пасяджэнні калегіі камісіі з наступным зацвярджэннем Еўразійскім міжурадавым саветам", - гаворыцца ў паведамленні.

Згодна з праектам, будуць праводзіцца мерапрыемствы, накіраваныя на паляпшэнне эпідэміялагічнай абстаноўкі ў краінах ЕАЭС, а таксама на прафілактыку і рэагаванне на іншыя інфекцыйныя захворванні.

Члены савета плануюць абмеркаваць змякчэнне прынятых абмежавальных мер, сярод якіх умовы для свабоднага перамяшчэння насельніцтва па тэрыторыі агульнай эканамічнай прасторы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі