Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Май 2017

Дзяржкамісія па кантролі за ходам уступнай кампаніі ў 2017 годзе створана ў Беларусі

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2017 годзе, а таксама вызначаны яе паўнамоцтвы. Адпаведны ўказ нумар 156 "Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі ў 2017 годзе" падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У склад камісіі ўключаны члены ўрада і Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і работнікі кантралюючых органаў. Старшынёй камісіі назначаны намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко.

Камісія прызначана забяспечваць кантроль за падрыхтоўкай і правядзеннем цэнтралізаванага тэсціравання, іншых форм уступных іспытаў, прадастаўленнем абітурыентам роўных магчымасцей пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прымаць меры па ўстараненні парушэнняў заканадаўства, якое рэгулюе арганізацыю і правядзенне прыёму, ажыццяўляць прыём грамадзян па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў, а таксама забяспечваць асвятленне работы камісіі ў сродках масавай інфармацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі