Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Сак 2021

Дзярждума РФ ратыфікавала пратакол аб рэструктурызацыі крэдыту для будаўніцтва БелАЭС

Дзярждума РФ ратыфікавала пратакол аб рэструктурызацыі крэдыту для будаўніцтва БелАЭС
Фота з архiва

10 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Дзярждума Расіі сёння на пленарным пасяджэнні ратыфікавала пратакол аб унясенні змяненняў у беларуска-расійскае міжурадавае пагадненне аб прадастаўленні ўраду Беларусі дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва атамнай электрастанцыі ад 25 лістапада 2011 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэты пратакол быў падпісаны ў Маскве 14 ліпеня 2020 года. Дакумент замацоўвае перагледжаныя па ініцыятыве беларускага боку ўмовы вяртання крэдыту ў сувязі са зніжэннем узроўню сусветных цэн на нафту і газ, а таксама пераносам тэрміну ўводу ў эксплуатацыю энергаблокаў, што прывяло да зніжэння даходнасці і павелічэння тэрміну акупнасці атамнага праекта. Пратакол змяшчае наступныя ўмовы рэструктурызацыі беларускіх абавязацельстваў: прадаўжэнне перыяду выкарыстання крэдыту на 2 гады - да канца 2022 года; перанос даты пачатку пагашэння асноўнага доўгу па крэдыце з 1 красавіка 2021 года на 1 красавіка 2023 года; замена дзеючай змешанай працэнтнай стаўкі па крэдыце на фіксаваную працэнтную стаўку ў памеры 3,3 працэнта гадавых.

У час ратыфікацыі афіцыйны прадстаўнік урада РФ, намеснік міністра фінансаў Цімур Максімаў паведаміў, што па стане на 1 сакавіка бягучага года выкарыстана сродкаў крэдыту на суму $4,7 млрд з $10 млрд, прадугледжаных на будаўніцтва Беларускай АЭС. Паводле яго слоў, агульны арыенціровачны кошт будаўніцтва складзе каля $6 млрд. "Пратэрмінаваныя абавязацельствы беларускага боку па пагадненні адсутнічаюць", - падкрэсліў Цімур Максімаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі