VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Крс 2020

Дзяржатамнагляд выдаў БелАЭС дазвол на ўвоз свежага ядзернага паліва

Дзяржатамнагляд выдаў БелАЭС дазвол на ўвоз свежага ядзернага паліва
Фота з архiва

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выдадзены дазвольныя дакументы на права завозу свежага ядзернага паліва на БелАЭС, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржатамнаглядзе.

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прыняло станоўчае рашэнне аб унясенні ў ліцэнзію ДП "Беларуская АЭС" на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі дапаўненняў у частцы абыходжання са свежым ядзерным палівам пры яго захоўванні і транспартаванні.

Гэта рашэнне грунтуецца на экспертных заключэннях Дзяржатамнагляду і Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў - Сосны НАН Беларусі. Акрамя таго, Дзяржатамнагляд правёў ацэнку адпаведнасці прынятых ДП "Беларуская АЭС" арганізацыйных і тэхнічных рашэнняў патрабаванням нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі і іх дастатковасці для абыходжання з ядзерным палівам, а таксама мэтавую праверку гатоўнасці БелАЭС да завозу свежага ядзернага паліва.

У развіццё рашэння калегіі МНС дзяржаўнаму прадпрыемству "Беларуская АЭС" выдадзены дазвол Дзяржатамнагляду на ўвоз у Беларусь свежага ядзернага паліва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход