Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Сак 2020

Дзяржатамнагляд абмеркаваў з ЕК і ENSREG выкананне нацплана дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў БелАЭС

Дзяржатамнагляд абмеркаваў з ЕК і ENSREG выкананне нацплана дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў БелАЭС
Фота з архiва

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржатамнагляд абмеркаваў з дэлегацыяй Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскай групы рэгулятараў ядзернай бяспекі (ENSREG) выкананне нацыянальнага плана дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў Беларускай АЭС, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржатамнаглядзе.

Беларускі бок праінфармаваў еўрапейскіх партнёраў аб прынцыпах фарміравання мерапрыемстваў нацплана і вызначэння тэрмінаў іх рэалізацыі, а таксама аб бягучым стане і прагрэсе ў іх выкананні.

"Дэлегацыя Еўрапейскай камісіі і ENSREG пазітыўна аднеслася да канкрэтных рэзультатаў гэтых мерапрыемстваў, якія былі атрыманы за такі кароткі час", - адзначылі ў Дзяржатамнаглядзе.

У сваю чаргу прадстаўнікі ENSREG расказалі аб рэзультатах папярэдняй ацэнкі беларускага нацплана, а таксама аб падыходах і практыцы выканання дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў у краінах Еўрапейскага саюза, Арменіі, Швейцарыі і Украіне.

Дзяржатамнагляд запэўніў еўрапейскую дэлегацыю ў далейшым транспарэнтным і рэгулярным інфармаванні аб ходзе рэалізацыі нацплана.

Нацплан дзеянняў па выніках правядзення стрэс-тэстаў Беларускай АЭС распрацаваны ў 2019 годзе і апублікаваны ў адкрытым доступе на сайце Дзяржатамнагляду. Статус яго выканання рэгулярна актуалізуецца і таксама размяшчаецца ў адкрытым доступе. З 23 мерапрыемстваў тры выкананы, адно - у актыўнай стадыі выканання, два - у стане абмеркавання і прыняцця рашэння. Яшчэ адно мерапрыемства праводзіцца ў час ліцэнзавання эксплуатацыі энергаблока нумар 1 БелАЭС, два мерапрыемствы адміністрацыйнага характару звязаны з планаваннем і рэгулярнай справаздачнасцю, якая будзе рыхтавацца да поўнага выканання нацплана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі