Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Чэр 2026

Дзелавыя колы Беларусі і ААЭ зацікаўлены ў рэалізацыі праектаў з высокай дабаўленай вартасцю

Дзелавыя колы Беларусі і ААЭ зацікаўлены ў рэалізацыі праектаў з высокай дабаўленай вартасцю
Фота з архіва ТАСС

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзелавыя колы Беларусі і ААЭ зацікаўлены ў рэалізацыі праектаў з высокай дабаўленай вартасцю. Аб гэтым журналістам заявіў дырэктар Нацыянальнага цэнтра падтрымкі экспарту Мікалай Барысевіч пасля Беларуска-эмірацкага дзелавога круглага стала ў рамках выстаўкі "Белагра", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мікалай Барысевіч адзначыў, што Беларуска-эмірацкі круглы стол - гэта чарговая сустрэча, арганізаваная цэнтрам экспарцёраў, каб прадаставіць ім дадатковыя магчымасці для работы на знешніх рынках.

"Максімальную ўвагу мы сканцэнтравалі менавіта на практычнасці і ўстанаўленні прамых кантактаў. Эмірацкая дэлегацыя вельмі прадстаўнічая, і з нашага боку прысутнічаюць удзельнікі, чые інтарэсы і сектары дзейнасці поўнасцю адпавядаюць запытам нашых партнёраў з ААЭ. Безумоўна, інтарэс узаемны. Для нас ААЭ - рынак вядомы, мы даўно там працуем і маем сур'ёзныя напрацоўкі. Аднак нішто не з'яўляецца вычарпальным і канчатковым, сённяшнія кантакты гэта пацвердзілі", - падкрэсліў ён.

Паводле слоў дырэктара, назіраецца вялікі інтарэс з боку банкаўскіх колаў. "Актыўна абмяркоўваюцца сферы транспарту, лагістыкі, сумесных вытворчых праектаў, гэта значыць праектаў з высокай дабаўленай вартасцю, а не проста куплі-продажу тавараў. Высокі інтарэс выклікае фармацэўтыка. На сустрэчы прысутнічалі буйныя бізнесмены з гэтай сферы, а таксама нашы прадпрыемствы, гатовыя прапанаваць свае кампетэнцыі і магчымасці для супрацоўніцтва", - расказаў Мікалай Барысевіч.

Таксама ў фокусе ўвагі - ахова здароўя і турызм. Размова ідзе аб арганізацыі аздараўленчых паездак і лячэнні замежных грамадзян, у прыватнасці грамадзян Эміратаў, у Беларусі. "Важна разумець, што ААЭ мы павінны разглядаць не толькі як самастойны рынак збыту, але і як выхад на іншыя краіны рэгіёна, Блізкага Усходу, а таксама Афрыкі. Гэта тэма сёння таксама актыўна закраналася, - сказаў ён. - Гэта вельмі перспектыўны напрамак, і мы актыўна ў ім працуем. Усе дамоўленасці, якія будуць дасягнуты па выніках сённяшніх сустрэч, у тым ліку накіраваны на вырашэнне гэтай глабальнай задачы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі