Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Стд 2015

Дзейнасць і фігура Лукашэнкі выклікае маштабны і ўстойлівы рост інтарэсу інтэрнэт-супольнасці

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маніторынг сродкаў масавай інфармацыі дэманструе ўстойлівы, маштабны рост інтарэсу да дзейнасці і палітычнай фігуры Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе БЕЛТА.

Так, у снежні колькасць згадванняў кіраўніка дзяржавы ў прэсе ў параўнанні з лістападам павялічылася больш як у два разы і, паводле даных міжнароднага агрэгатара навін "Яндэкс. Навіны", перасягнула 11 тыс. Таксама ў снежні Аляксандр Лукашэнка ўвайшоў у топ-10 самых згадваемых у расійскіх СМІ персон месяца па версіі "Сістэмы комплекснага аналізу навін" ("Інтэрфакс").

Абазначаная вышэй тэндэнцыя выразна праявілася ў вялікай увазе СМІ да навагодняга звароту Прэзідэнта. Яго словы шырока цытаваліся ў айчыннай і замежнай перыёдыцы (БЕЛТА, "СБ. Беларусь Сегодня", ТАСС, 01,03.01.2015). Толькі на YouTube-канале БЕЛТА відэа навагодняга звароту за тры дні прагледзелі больш як 32 тыс. карыстальнікаў.

Вядучыя масмедыя акцэнтавалі ўвагу, што "А.Лукашэнка прысвяціў выступленне пытанню захавання міру", "пажадаў Украіне міру" (РІА Навіны, "Інтэрфакс", ІА "УНІАН", 01.01.2015). На думку рэдакцыі радыё "Рэха Масквы", "навагодні зварот А.Лукашэнкі атрымаўся адным з самых пранікнёных". Акрамя таго, адзначаецца, што ён быў адрасаваны не толькі беларусам, але і грамадзянам брацкіх дзяржаў.

Рэагуючы на высокі інтарэс да выступлення беларускага лідара, адзін з інфармацыйных рэсурсаў 1 студзеня 2015 года размясціў навагоднія звароты Аляксандра Лукашэнкі, Уладзіміра Пуціна і Пятра Парашэнкі, прапанаваўшы наведвальнікам выказвацца ў каментарыях, які зварот спадабаўся больш. Інтэрнэт-карыстальнікі прыйшлі да высновы, што лепшае віншаванне ў Прэзідэнта Беларусі, таму што "на чалавечнасці і адзінстве трэба канцэнтравацца, а не на "перамозе", "ворагах" або асобна ўзятай радзіме".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі