Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Чэр 2018

Дыпламаты Беларусі і Венесуэлы правялі кансультацыі ў Каракасе

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-венесуэльскія кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў адбыліся ў Каракасе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў, венесуэльскую - намеснік міністра замежных спраў па пытаннях супрацоўніцтва з краінамі Еўропы Іван Хіль.

Дыпламаты абмеркавалі развіццё двухбаковых адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых галінах. Бакі разгледзелі стан і перспектывы ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях, у тым ліку ў фармаце ААН. Адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

"Пацверджаны высокі ўзровень і пазітыўная дынаміка развіцця адносін паміж Беларуссю і Венесуэлай, іх стратэгічны характар, адзначаны вялікі патэнцыял нарошчвання ўзаемавыгаднага эканамічнага супрацоўніцтва. Дасягнуты дамоўленасці аб далейшай актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў кантэксце падрыхтоўкі да правядзення ў Каракасе чарговага пасяджэння сумеснай беларуска-венесуэльскай камісіі", - расказалі ў ведамстве.

Па выніках сустрэчы падпісаны пратакол кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі