У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Чэр 2015

Дыпламаты Беларусі і Эквадора абмеркавалі пытанні пашырэння міждзяржаўнага дыялогу на вышэйшым узроўні

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Эквадоры Ігар Палуян і выконваючы абавязкі намесніка міністра замежных спраў Эквадора - дырэктар Дэпартамента ўніверсальных арганізацый Дыега Марэхон Пазмінья абмеркавалі 4 чэрвеня пытанні пашырэння міждзяржаўнага дыялогу на вышэйшым узроўні. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

Бакі абмеркавалі таксама стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Эквадора ў міжнародных арганізацыях, уключаючы праваабарончую тэматыку, ход падрыхтоўкі дэлегацый дзвюх краін да ўдзелу ў 70-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку.

Акрамя таго, у час сустрэчы абмяркоўвалася магчымасць удзелу прадстаўнікоў Эквадора ў другім семінары Групы сяброў, што аб'ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі, які плануецца правесці 30-31 ліпеня ў Мінску. Дыпламаты закранулі шэраг іншых тым, што ўяўляюць узаемны інтарэс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс