VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Ліс 2017

Другое пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Іркуцкай вобласці пройдзе 16 лістапада

13 лістапада, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Другое пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Іркуцкай вобласці пройдзе 16 лістапада ў Іркуцку, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце эканомікі Брэсцкага аблвыканкама.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліць старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс, які распараджэннем прэм'ер-міністра замацаваны адказным за каардынацыю супрацоўніцтва рэспублікі і Іркуцкай вобласці. Візіт будзе праходзіць з 14 па 17 лістапада. У час яго запланавана сустрэча з губернатарам Іркуцкай вобласці Сяргеем Леўчанкам, будуць арганізаваны другое пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве, бізнес-форум і кантактна-кааперацыйная біржа паміж зацікаўленымі дзелавымі коламі.

Арганізацыя дзелавой часткі візіту даручана Брэсцкаму аддзяленню Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Як паведаміў намеснік генеральнага дырэктара аддзялення Сяргей Целяжынскі, у склад беларускай дэлегацыі ўвойдуць больш за 20 чалавек. Гэта кіраўнікі вядомых прадпрыемстваў краіны ("БелАЗ", "Гомсельмаш", "Магілёўліфтмаш"), расійскія дылеры беларускіх кампаній (МАЗ, МТЗ, "Белшына", "Амкадор"), прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. Вытворцаў Брэсцкай вобласці прадставяць кіраўнікі групы кампаній СТіМ, "Бярозабудматэрыялы", "Брэстсельмаш", "Палессе", "558 Авіяцыйны рамонтны завод", "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў", кіруючай кампаніі холдынга "Канцэрн "Брэстмясамалпрам".

"Пералік расійскіх контрагентаў фарміруе прымаючы бок. Наша задача - дастойна прадставіць свае тавары. Так, акрамя інфармацыйных матэрыялаў вытворцы Брэсцкай вобласці рыхтуюць міні-выстаўку з дэгустацыяй мясамалочнай і агародніннай прадукцыі", - сказаў Сяргей Целяжынскі.

Праграмай візіту запланавана наведванне вытворчай пляцоўкі Іркуцкага авіяцыйнага завода. Таксама члены беларускай дэлегацыі прымуць удзел у цырымоніі ўскладання вянкоў да мемарыяла "Вечны агонь Славы", адбудзецца сустрэча з Іркуцкім таварыствам беларускай культуры імя Яна Чэрскага.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход