У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Чэр 2015

Для Кітая і Беларусі важнай задачай з'яўляецца рэалізацыя дамоўленасцей на вышэйшым узроўні

18 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Для Кітая і Беларусі важнай задачай з'яўляецца рэалізацыя дамоўленасцей на вышэйшым узроўні. Аб гэтым заявіў 17 чэрвеня Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымін на пасяджэнні круглага стала, прысвечанага 70-годдзю Перамогі ў Другой сусветнай вайне і 70-годдзю ўтварэння ААН, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усебаковае паглыбленне двухбаковых адносін і рэалізацыя дамоўленасцей, дасягнутых у час візіту ў Беларусь Старшыні КНР Сі Цзіньпіна, з'яўляецца найважнейшай задачай", - адзначыў дыпламат. На яго думку, цяпер адносіны паміж краінамі "знаходзяцца на этапе свайго найлепшага развіцця". "Усе 23 гады пасля ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Кітаем і Беларуссю двухбаковыя кантакты захоўваюць добры тэмп развіцця", - лічыць Цуй Цымін. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў у 2013 годзе сумесна аб'явілі аб выхадзе двухбаковых адносін на ўзровень усебаковага стратэгічнага партнёрства. У 2014 годзе ўрады дзвюх дзяржаў распрацавалі пяцігадовую праграму развіцця двухбаковых адносін, стварылі міжурадавы камітэт па супрацоўніцтве. Пастаянна ўзмацняецца палітычны ўзаемадавер, умацоўваецца ўзаемная падтрымка, імкліва развіваецца супрацоўніцтва ў многіх сферах.

Паспяховае ўзаемадзеянне дае падставы сцвярджаць, што Кітай і Беларусь - сапраўдныя сябры і надзейныя партнёры. Цуй Цымін акцэнтаваў увагу на тым, што дзяржаўны візіт Сташыні КНР Сі Цзіньпіна ў Беларусь у маі гэтага года мае асаблівае значэнне для кітайска-беларускага стратэгічнага партнёрства і стане новай эпохай у развіцці беларуска-кітайскіх сувязей.

Пасол Кітая працытаваў меркаванне Старшыні КНР, што поспехі ў развіцці двухбаковых сувязей сталі магчымы зыходзячы з узаемных стратэгічных і доўгатэрміновых інтарэсаў. Зыходным пунктам і канчатковай мэтай усіх праектаў супрацоўніцтва застаецца імкненне да ўмацавання кітайска-беларускай дружбы, падкрэсліў Цуй Цымін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс