У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Кст 2019

Дэталі візіту Прэзідэнта Беларусі ў Аўстрыю яшчэ абмяркоўваюцца і будуць абнародаваны пазней - пасол

Дэталі візіту Прэзідэнта Беларусі ў Аўстрыю яшчэ абмяркоўваюцца і будуць абнародаваны пазней - пасол
Алаізія Вергетэр. Фота з архіва

23 кастрычніка, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Дэталі візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Аўстрыю ў лістападзе бягучага года яшчэ абмяркоўваюцца і будуць абнародаваны пазней, паведаміла журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Аўстрыі ў Беларусі Алаізія Вергетэр, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дыпмісіі расказала, што Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку накіравана афіцыйнае запрашэнне Прэзідэнта Аўстрыі наведаць Вену ў лістападзе бягучага года. "Дэталі візіту яшчэ абмяркоўваюцца, пра іх грамадскасць будзе інфармавана пазней", - сказала пасол.

Яна адзначыла, што на працягу года беларуска-аўстрыйскае супрацоўніцтва развівалася асабліва дынамічна. У прыватнасці, адбыліся візіты ў Беларусь Федэральнага прэзідэнта Аўстрыі Аляксандра Ван дэр Белена, міністра замежных спраў Карын Кнайсль, а таксама Себасцьяна Курца, які на той момант быў Федэральным канцлерам Аўстрыі. "Я як пасол была ў вельмі незвычайнай сітуацыі: мела гонар арганізоўваць тры візіты высокага ўзроўню на працягу года", - заўважыла Алаізія Вергетэр. Акрамя таго, у канцы мінулага года пасольства пераехала на новае месца, павялічыўшы колькасць персаналу.

"Калі праходзяць кантакты высокага ўзроўню, гэта дапамагае адкрытасці, камунікацыі, гатоўнасці да дыялогу і на рабочым, аператыўным узроўні, - прадоўжыла яна. - У бягучым годзе паміж нашымі краінамі мноства візітаў рознага ўзроўню. Такім чынам складваецца вельмі шчыры, карысны для абодвух бакоў абмен на ўсіх узроўнях".

Актывізацыя супрацоўніцтва адлюстроўваецца і ў лічбах узаемнага тавараабароту. "За першае паўгоддзе экспарт з Аўстрыі склаў 50 млн еўра, імпарт - амаль 10 млн еўра. У цэлым прырост тавараабароту ў памеры 15 працэнтаў (да аналагічнага перыяду мінулага года. - Заўвага БЕЛТА), што дае магчымасць чакаць добрай дынамікі ў 2019 годзе", - сказала пасол, нагадаўшы, што за 2018 год тавараабарот склаў амаль 250 млн еўра.

Адказваючы на пытанні журналістаў аб меркаванні еўрапейскіх палітыкаў наконт выбарчай кампаніі ў парламент Беларусі, дыпламат адзначыла, што ў краіне працуе доўгатэрміновая місія наглядальнікаў АБСЕ, у складзе якой ёсць і грамадзяне Аўстрыі. Далей да іх далучацца кароткатэрміновыя наглядальнікі. "Мы атрымалі ад ЦВК Беларусі падрабязную інфармацыю аб усёй працэдуры выбарчай кампаніі і яе ходзе, - дадала кіраўнік дыпмісіі. - Мы сустракаліся з кіраўніком місіі наглядальнікаў АБСЕ. Мы жадаем, каб выбары ў Беларусі прайшлі паспяхова".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс