Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Крс 2020

Дэпутаты прынялі ў першым чытанні папраўкі ў закон аб ахове здароўя

Дэпутаты прынялі ў першым чытанні папраўкі ў закон аб ахове здароўя
Фота з архiва

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў прыняла сёння ў першым чытанні папраўкі ў закон аб ахове здароўя. Праект накіраваны на павышэнне якасці і даступнасці медыцынскай дапамогі, паведаміў сёння, прадстаўляючы дакумент дэпутатам міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр адзначыў, што ў законапраекце прадугледжана стварэнне сістэмы па кіраванні якасцю медыцынскай дапамогі. Для гэтага ўстанаўліваюцца новыя віды экспертыз, у тым ліку якасці медыцынскай дапамогі і фармакаэканамічная. "Мы пераходзім да экспертызы якасці кожнага выпадку аказання меддапамогі, каб прааналізаваць, наколькі аб'ём меддапамогі адпавядаў клінічным пратаколам і дзеючай медбазе", - сказаў міністр.

Законапраектам замацоўваецца права грамадзян пры лячэнні ў аддзяленнях дзённага стацыянара атрымліваць за кошт бюджэту лякарствы, медвырабы, біямедыцынскія клетачныя прадукты. Паводле слоў міністра, такім чынам ствараюцца ўмовы, аналагічныя знаходжанню ва ўмовах стацыянара. "Гэта дасць магчымасць аптымізаваць нагрузку на ложкавы фонд, шпіталізуючы пацыентаў, якія маюць патрэбу ў кругласутачным наглядзе і лячэнні", - растлумачыў Уладзімір Каранік.

Папраўкі вызначаюць парадак акрэдытацыі дзяржаўных бальніц і клінік. Міністр падкрэсліў, што закрываць лячэбныя ўстановы не плануецца.

Як паведамлялася, бальніцы і клінікі пройдуць праверку на адпаведнасць базавым стандартам. Гэта патрабаванні, якія будуць характарызаваць бяспеку і ўзровень аказання дапамогі.

"Калі на такім узроўні бяспечна аказваць спецыялізаваную дапамогу немагчыма, установа не будзе акрэдытавана для аказання такога віду дапамогі. Адпаведна, гэта прывядзе да таго, што спецыялізаваная дапамога будзе кансалідавацца у тых цэнтрах, дзе ёсць усё неабходнае абсталяванне і кадры, якія даюць магчымасць яе аказваць на сучасным бяспечным узроўні", - тлумачыў раней Уладзімір Каранік.

Напрыклад, неўралагічная дапамога павінна аказвацца там, дзе ёсць магчымасць нейравізуалізацыі, КТ і МРТ, прадоўжыў міністр. Іх адсутнасць не дае магчымасці прымяняць сучасныя методыкі лячэння, якія зніжаюць рызыку інваліднасці і дазваляюць пацыентам паправіцца паўней. Такую дапамогу сканцэнтруюць у гадзіннай даступнасці ў тых установах, якія па аснашчэнні адпавядаюць неабходнаму ўзроўню.

У Беларусі будуць два віды акрэдытацыі медустаноў: базавая для дзяржустаноў і добраахвотная. Апошнюю змогуць праходзіць і прыватныя медцэнтры. Калі медустанова не пройдзе акрэдытацыю на аказанне пэўных відаў дапамогі, то яна не будзе фінансавацца з дзяржбюджэту.

Сістэма акрэдытацыі пачне стварацца ў бягучым годзе. Плануецца, што ў поўным аб'ёме яна пачне працаваць з 1 студзеня 2023 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі