Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Снж 2023

Дэпутаты прынялі ў другім чытанні законапраект па пытаннях дзейнасці Прэзідэнта

Дэпутаты прынялі ў другім чытанні законапраект па пытаннях дзейнасці Прэзідэнта

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты на пасяджэнні дзясятай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання прынялі ў другім чытанні законапраект "Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь "Аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Законапраект змяшчае палажэнні, накіраваныя на замацаванне канстытуцыйных патрабаванняў да кандыдата на пасаду Прэзідэнта, удакладненне прававога статусу Прэзідэнта, аптымізацыю паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы, у тым ліку па пытаннях аховы дзяржаўнага суверэнітэту, нацыянальнай бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі, забеспячэння функцыянавання вышэйшых судовых органаў і Цэнтральнай выбарчай камісіі, звароту ў Канстытуцыйны суд.

Акрамя таго, законапраектам замацоўваецца прававы статус Прэзідэнта, які спыніў выкананне паўнамоцтваў у сувязі з заканчэннем тэрміну яго знаходжання на пасадзе альбо датэрмінова ў выпадку яго адстаўкі або стойкай няздольнасці па стане здароўя ажыццяўляць абавязкі, а таксама ўстанаўленне гарантый яму і членам яго сям'і.

Законапраект распрацаваны ў мэтах прывядзення норм закона "Аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь" у адпаведнасць са змяненнямі і дапаўненнямі ў Канстытуцыю, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года.

Таксама забяспечваецца ўзгадненне закона "Аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь" з нормамі Выбарчага кодэкса, Кодэкса аб судовым ладзе і статусе суддзяў, законаў "Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь", "Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь", "Аб Усебеларускім народным сходзе", "Аб дзяржаўнай службе", "Аб канстытуцыйным судаводстве".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі