У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Чэр 2016

Дэпутаты прагаласавалі за далучэнне Беларусі да Дагавора аб патэнтным праве

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прагаласавалі сёння за далучэнне Беларусі да Дагавора аб патэнтным праве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Андрэй Касоўскі, Дагавор аб патэнтным праве, прыняты ў Жэневе ў 2000 годзе, функцыянуе пад эгідай Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці і вызначае ўзгодненыя на міжнародным узроўні базавыя стандарты аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці. Дзякуючы далучэнню да дагавора, спрашчаюцца фармальныя працэдуры адносна нацыянальных і рэгіянальных патэнтаў на вынаходствы і заявак на выдачу патэнтаў на вынаходствы.

Акрамя таго, сёння на пасяджэнні дэпутаты ратыфікавалі Дагавор аб каардынацыі дзеянняў па абароне правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці. Гэты дакумент рэгулюе ўзаемадзеянне ўпаўнаважаных органаў дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза паміж сабой і з Еўразійскай эканамічнай камісіяй у мэтах фарміравання адзінай сістэмы абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці на тэрыторыі саюза.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс