Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Кст 2017

Дэлегацыя з Судана на чале з губернатарам штата Хартум наведае Беларусь

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіт у Беларусь дэлегацыі Судана на чале з губернатарам штата Хартум Абдэльрахімам Махамедам Хусэйнам адбудзецца з 30 кастрычніка па 4 лістапада. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце пасольства Беларусі ў Егіпце, паведамляе БЕЛТА.

"Гэта першы ў гісторыі двухбаковых адносін візіт суданскага губернатара ў Беларусь", - звярнулі ўвагу ў пасольстве.

У складзе дэлегацыі міністры прамысловасці і інвестыцый, гарадскога планавання, інфраструктуры штата Хартум. Запланаваны сустрэчы ўдзельнікаў дэлегацыі з міністрамі архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, энергетыкі Беларусі, старшынёй Мінаблвыканкама, кіраўніцтвам канцэрна "Беллеспаперапрам".

Дэлегацыя з Судана наведае шэраг беларускіх машынабудаўнічых заводаў, у тым ліку МАЗ, МТЗ, "Амкадор", БелАЗ. Яна таксама пабывае на прадпрыемствах па выпуску мяса-малочнай прадукцыі, будаўнічых матэрыялаў, мэблі. Прадстаўнікі штата Хартум абмяркуюць з беларускім бокам пытанні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і паставак прадукцыі ў Судан.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі