Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Лют 2020

Дэлегацыя Савета Федэрацыі Расіі на чале з Мацвіенка наведае Беларусь 5-6 сакавіка

Дэлегацыя Савета Федэрацыі Расіі на чале з Мацвіенка наведае Беларусь 5-6 сакавіка
Валянціна Мацвіенка. Фота з архiва

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйны візіт у Беларусь дэлегацыі Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі на чале са спікерам палаты Валянцінай Мацвіенка пройдзе 5-6 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

5 сакавіка з Валянцінай Мацвіенка сустрэнецца старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Перагаворы пройдуць у вузкім і пашыраным фарматах. У той жа дзень спікеры верхніх палат парламентаў прымуць удзел у пасяджэнні аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Акрамя таго, запланавана сустрэча Валянціны Мацвіенка са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам.

У час візіту ў Мінск Валянціна Мацвіенка ўскладзе вянок да стэлы "Мінск - горад-герой", а таксама прыме ўдзел у цырымоніі перадачы зямлі ў капсуле з мясцін пахавання савецкіх салдат пад Ржэвам Храму-помніку ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых у час міжнароднай акцыі памяці "На славу агульнай Перамогі!"

6 сакавіка Валянціна Мацвіенка і Наталля Качанава наведаюць мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой", дзе адбудзецца сустрэча з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны.

Як паведамлялася, восенню ў Мінску і Мінскай вобласці пройдуць мерапрыемствы VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Галоўнай тэмай маючага адбыцца форуму стане гістарычная спадчына Вялікай Перамогі як аснова развіцця сацыяльна-эканамічных і духоўных сувязей народаў Беларусі і Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі