Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Сак 2016

Дэлегацыя Парламенцкай канферэнцыі Балтыйскага мора наведае Беларусь у красавіку

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Парламенцкай канферэнцыі Балтыйскага мора наведае Беларусь 12-14 красавіка. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў спікера, беларускі бок "цяпер працуе, каб атрымаць адпаведны статус у гэтай міжнароднай парламенцкай арганізацыі".

Перспектыўным напрамкам дзейнасці Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка назваў развіццё супрацоўніцтва з парламентамі краін Еўропы, узаемадзеяння з ПА АБСЕ і Еўрапарламентам.

Па-ранейшаму вялікая ўвага будзе ўдзяляцца супрацоўніцтву з расійскімі калегамі. Так, у чэрвені ў Мінску запланавана правядзенне юбілейнай сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, дзе будуць падведзены вынікі работы дэпутацкага корпуса за 20 гадоў.

Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што, развіваючы міжпарламенцкае ўзаемадзеянне, Нацыянальны сход Беларусі нацэлены на дасягненне канкрэтных вынікаў, у тым ліку ў эканамічнай сферы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі