Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Сак 2017

Дэлегацыя Міжнароднага суда ААН запрошана ў Беларусь

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Міжнароднага суда ААН запрошана ў Беларусь, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Мінюста Вольга Мурашкоўская па выніках сустрэчы міністра юстыцыі Алега Сліжэўскага з кіраўніком Сакратарыята Міжнароднага суда ААН Філіпам Куўрорам, якая праходзіла ў Гаазе (Каралеўства Нідэрландаў).

У час сустрэчы бакі абмеркавалі тэму значэння Міжнароднага суда ААН у падтрыманні стабільнасці міжнародных адносін, яго ўкладу ў развіццё міжнароднага права і вырашэнне рознагалоссяў дзяржаў у адпаведнасці з міжнародным правам. Міжнароднае права з'яўляецца цывілізаванай мовай міжнародных стасункаў, таму міністр юстыцыі адзначыў асаблівую ролю Міжнароднага суда ААН у сённяшняй неспакойнай абстаноўцы.

Таксама ў цэнтры ўвагі былі падыходы да арганізацыі дзейнасці міжнародных судовых органаў на прыкладзе Суда Еўразійскага эканамічнага саюза і Міжнароднага суда ААН.

Абмяркоўваліся пытанні выкладання міжнароднага права, у тым ліку арганізацыі стажыровак або навучальных курсаў для студэнтаў Беларусі ў Міжнародным судзе ААН і Сакратарыяце.

З улікам дасягнутых дамоўленасцей аб магчымых напрамках супрацоўніцтва Алег Сліжэўскі запрасіў дэлегацыю Міжнароднага суда ААН наведаць Беларусь.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі