Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Mar 2015

Дэлегацыя Курскай вобласці 9-10 сакавіка наведае Беларусь

6 сакавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Дэлегацыя Курскай вобласці Расійскай Федэрацыі на чале з губернатарам Аляксандрам Міхайлавым 9-10 сакавіка наведае Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Запланаваны перагаворы дэлегацыі Курскай вобласці ва ўрадзе Беларусі, у час якіх будуць абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы вытворчай кааперацыі, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, нарошчвання паставак беларускай тэхнікі і прадуктаў харчавання, развіцця інавацыйнага ўзаемадзеяння.

Адбудзецца таксама восьмае пасяджэнне Сумеснай рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Курскай вобласці.

Плануецца падпісанне шэрага двухбаковых дакументаў.

Акрамя таго, дэлегацыя Курскай вобласці наведае беларускія прадпрыемствы і арганізацыі, у прыватнасці ЗАТ "Штадлер Мінск", УП "Агракамбінат "Ждановічы", ААТ "Мінскі аўтамабільны завод" - кіруючая кампанія холдынга "БелаўтаМАЗ".

У час наведвання Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пройдзе сустрэча з беларускімі ветэранамі, удзельнікамі Курскай бітвы.

Таксама адбудуцца сустрэчы і перагаворы членаў афіцыйнай і бізнес-дэлегацыі Курскай вобласці з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання і дзелавых колаў Беларусі па напрамках супрацоўніцтва, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.

Тавараабарот Беларусі і Курскай вобласці ў 2014 годзе павялічыўся ў параўнанні з папярэднім годам на 10,3 працэнта і склаў $243,2 млн (29-е месца сярод усіх рэгіёнаў Расіі). Экспарт вырас на 18,4 працэнта і дасягнуў $187,3 млн (16-е месца), імпарт зменшыўся на 10,3 працэнта да $55,9 млн (36-е месца). Склалася дадатнае сальда ў памеры $131,4 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі