VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Снж 2015

Дэлегацыя Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў наведае Мінск 9-10 снежня

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў (EEAS) і Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні (DG NEAR) наведае Мінск 9-10 снежня, паведамілі БЕЛТА ў прадстаўніцтве Еўрапейскага саюза ў Беларусі.

Дэлегацыю ўзначаляць намеснік кіруючага дырэктара па пытаннях Еўропы і Сярэдняй Азіі Гунар Віганд і намеснік генеральнага дырэктара Генеральнага дырэктарата па палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні Катарына Мацернава. Таксама ў рабочым візіце прыме ўдзел прадстаўнік Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па гандлі (DG Trade).

Дэлегацыя плануе сустрэцца з прадстаўнікамі беларускіх улад, грамадзянскай супольнасці, кіраўнікамі місій краін ЕС і прадстаўнікамі міжнародных арганізацый, каб ацаніць стан адносін ЕС і Беларусі, а таксама абмеркаваць далейшыя крокі ўзаемадзеяння.

Акрамя таго, па асобнай праграме 7-9 снежня ў Мінску працуе дэлегацыя, якая рыхтуе штогадовую праграму дзеянняў Еўрапейскага саюза для Беларусі, гэта значыць план супрацоўніцтва з Беларуссю пры фінансавай падтрымцы ЕС на 2016 год. Дэлегацыю ўзначальвае начальнік аддзела Усходняга суседства Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні Мацье Буске.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход