Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Лют 2016

Дэйнега: Мінскія пагадненні абазначылі дарожную карту для бакоў

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пагадненні, якія былі падпісаны ў Мінску ў лютым 2015 года, далі бакам дарожную карту выканання дасягнутых дамоўленасцей, заявіў прадстаўнік кіраўніцтва самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі Уладзіслаў Дэйнега ў эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"Перш за ўсё яны абазначылі нейкі каляндарны план, дарожную карту выканання. У сувязі з тым, што абазначаны кантрольныя кропкі, ёсць магчымасць ацэньваць ход працэсу", - сказаў прадстаўнік самаабвешчанай рэспублікі.

Пры гэтым ён чарговы раз абвінаваціў украінскі бок у невыкананні пагадненняў, але адзначыў, што мінскія дамоўленасці даюць магчымасць да нечага апеляваць пры спрэчках з апанентамі. Уладзіслаў Дэйнега прызнаў, што бакі ўжо не раз дабіваліся спынення агню. "Калі не падводзіць пад гэтыя вынікі палітычны фундамент, мы страцім гэтыя вынікі", - падкрэсліў пры гэтым прадстаўнік асобных раёнаў Луганскай вобласці.

Дамоўленасці, якія ўвайшлі ў гісторыю як Другія мінскія пагадненні або "Мінск-2", былі прыняты ў форме дэкларацыі па выніках перагавораў кіраўнікоў некалькіх дзяржаў: Германіі, Расіі, Украіны і Францыі. Яны былі падпісаны ўдзельнікамі кантактнай групы па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу, у якую ўваходзяць прадстаўнікі АБСЕ, Расіі, Украіны і асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі