Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Май 2015

Дачыч вітае паспяховы запуск работы падгруп па Украіне ў Мінску

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзеючы старшыня АБСЕ, міністр замежных спраў Сербіі Івіца Дачыч вітае паспяховы запуск работы падгруп, што адбыўся 6 мая ў Мінску. Аб гэтым гаворыцца ў прэс-рэлізе, распаўсюджаным АБСЕ, паведамляе БЕЛТА.

Старшыня АБСЕ заявіў, што работа падгруп мае ключавое значэнне для ўзмацнення палітычнага працэсу, які з'яўляецца асновай для пераадолення крызісу. "Ён вітаў той факт, што ўдзельнікі (сустрэчы 6 мая. - Заўвага БЕЛТА) дамовіліся аб далейшых кроках, і падкрэсліў неабходнасць прадаўжэння канструктыўнага падыходу на наступных сустрэчах", - гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Таксама Івіца Дачыч выказаў сваю поўную падтрымку той рабоце, якую ажыццяўляе спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе Хайдзі Тальявіні, роўна як і рабоце трох іншых каардынатараў ад АБСЕ: Эртугрула Апакана, П'ера Марэля і Томаса Міроу.

Акрамя таго, ён звярнуў увагу, што сустрэча 6 мая ў Мінску прайшла ў мэтах выканання пункта 13 комплексу мер па выкананні мінскіх дамоўленасцей, які прыняты ў лютым 2015 года ў беларускай сталіцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі