Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Jul 2015

Дачыч падкрэсліў вялікі ўклад Беларусі ў дасягненне дамоўленасцей кантактнай групы па Украіне

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзеючы старшыня АБСЕ, першы намеснік прэм'ер-міністра - міністр замежных спраў Сербіі Івіца Дачыч сёння ў размове з журналістамі падкрэсліў вялікі ўклад Беларусі ў дасягненне дамоўленасцей кантактнай групы па Украіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я хацеў бы выказаць удзячнасць Беларусі за гасціннасць і дапамогу, якую яна аказвае кантактнай групе і яе падгрупам. Хачу падкрэсліць вялікі ўклад Беларусі ў дасягненне дамоўленасцей, пагадненняў, якія прыняты менавіта на яе тэрыторыі, у Мінску, - сказаў Івіца Дачыч. - Хачу аказаць падтрымку гэтай рабоце і думаю, што ўжо шмат зроблена".

Паводле слоў дыпламата, у ходзе пасяджэння цяперашняй кантактнай групы ўзгоднены тэкст, дасягнута дамоўленасць наконт адводу танкаў і пэўных відаў зброі калібрам да 100 мм.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі