VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Снж 2015

Чэхія вітае пазітыўныя тэндэнцыі ў адносінах Беларусі і ЕС

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэхія вітае пазітыўныя тэндэнцыі ў развіцці адносін паміж Беларуссю і ЕС. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Чэшскай Рэспублікі Любамір Зааралек на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі Валерыем Курдзюковым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Бакі абмеркавалі ўвесь спектр пытанняў двухбаковых беларуска-чэшскіх адносін, развіццё дыялогу па лініі Беларусь - ЕС.

Адбыўся абмен думкамі аб перспектывах актывізацыі супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і культурнай сферах. Бакі адзначылі ўзаемную зацікаўленасць у развіцці двухбаковага палітычнага дыялогу, а таксама абмеркавалі перспектывы абмену візітамі і правядзенне палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Чэхіі ў 2016 годзе.

Любамір Зааралек заклікаў замацаваць пазітыўныя тэндэнцыі ў адносінах паміж Беларуссю і ЕС. Субяседнік таксама адзначыў уклад Беларусі ў працэс урэгулявання сітуацыі ва Украіне і ўмацавання агульнаеўрапейскай стабільнасці і бяспекі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход